Тэма 9.3. Марфалагічны, лексіка-сінтаксічны і лексіка-граматычны прынцыпы арфаграфіі і правілы, заснаваныя на гэтых прынцыпах
Пытанні для самакантролю
- Акрэсліце сутнасць марфалагічнага прынцыпу правапісу.
- Ахаракратызуйце правілы правапісу звонкіх і глухіх.
- Акрэсліце правілы правапісу шыпячых і свісцячых зычных.
- Ахарактарызуйце правілы правапісу спалучэнняў зычных.
- Дайце характарыстыку правілаў правапісу мяккага знака і апострафа.
- Акрэсліце правілы напісання змякчальнага мяккага знака.
- Ахарактарызуйце правілы напісання раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- Акрэсліце сутнасць лексіка-сінтаксічага прынцыпу арфаграфіі.
- Ахарактарызуйце правілы напісання слоў разам, праз злучок, асобна.
- Ахарактарызуйце гексіка-граматычны прынцып арфаграфіі.
- Акрэсліце сінтаксічную і ідэаграфічную функцыі вялікай літары, а таксама яе выкарыстанне ў якасці стылістычнага сродку.
- Раскажыце аб правапісе вялікай і малой літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў.
Практыкаванні
Практыкаванне 1. Прачытайце верш, захоўваючы арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Выпішыце з тэксту словы з арфаграмамі-зычнымі, згрупаваўшы іх паводле прынцыпаў правапісу і правілаў.
|
Жыровічы – святы для нас куточак, Дзе дрэвы ў неба вежы ўзнялі. На дрэве Маці Божай абразочак – Благаслаўленне для маёй зямлі.
Чужыя ў нас былі паны, вяльможы, З цяжкое працы жыў стары народ. Жыў ён з любові, з ласкі Маці Божай, Якая з ім была ў часы нягод.
Вякі ты маіх продкаў засланяла І ад набегаў, войнаў сцерагла. А ля цябе – і спакайней мне стала, Упэўнена стаю каля ствала.
Сваю душу – з гэтага я роду, Прыйшла к табе сягоння, як у сне, Ты папрасі айцоў сівабародых, Каб ўспомнілі ў малітвах пра мяне.
О маці Божая! Ты ласкава ў цярпенні, Прамень святла, што праз вякі не згас. На голаў грэшную маю пашлі благаславенне І будзь пры мне ў жыцця адказны час.
Хай будзе мір і ўсюды Твая воля І Бог Твой Сын, распяты на крыжы. Стары народ наш не пакінь ніколі І ад нягодаў землю зберажы! |
Практыкаванне 2. Прачытайце выразна, захоўваючы нормы беларускай арфаэпіі, верш У. Караткевіча. Выпішыце ў асобныя групы словы, у якіх зычныя і галосныя пішуцца згодна з марфалагічным і фанетычным прынцыпамі правапісу.
|
Белая песня ў лугах залацістых, Кліч адзвінеўшых стагоддзяў зямлі, Кволая-кволая, чыстая-чыстая, Быццам дзяўчына, царква на Нерлі. Кроў і забойствы ў агні і дыме, Подласць і жорсткасць у лютым баю, – Нават яны праходзілі міма, Пашкадаваўшы нявіннасць тваю. Усім, хто навек адыходзіў к ценям, Снілася ты на райскіх лугах З яснай журбою па убіенным, З ценем усмешкі ў мокрых вачах. Любы твой брат загінуў на ловах. Вочы твае для нас збераглі Літасць і слёзы, і цёплыя словы, Што не заб’еш на грэшнай зямлі. З дальніх стагоддзяў праз цёплыя губы Чую прызыўны твой галасок: “Братка мой мілы, братка мой любы, Выдзь да мяне на круты беражок”. |
Практыкаванне 3. Словы, якія падаюцца ніжэй, запісаны ў адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі. Запішыце іх арфаграфічна. Падкрэсліце арфаграмы, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Растлумачце правапіс слоў.
[пра́ск’і], [мы́́jэс ¯’а], [з’м’ан’э́н¯’э], [с’м’аjэ́ с¯’а], [н’а^в’э́ру], [абjэ́шчык], [на^до́сцы], [ма́ч¯ын], [ш¯ы́так], [z’а́ц’ка], [бус’л’а́нка], [б’аз’^в’э́ры], [л’іс’ц’в’а́н’ік].
Практыкаванне 4. Прачытайце, захоўваючы арфаэпічныя нормы, прыведзеныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў. Растлумачце правапіс мяккага знака і апострафа.
- Нетрывалае ўсё на халоднай зямлі – узводзьма ў сэрцы Господу храмы. (Р. Барадулін) 2. Дзівакі сіноптыкі! Няўжо яны не ведаюць, што няма надвор’я для ўсіх. (М. Танк) 3. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў маланка ніколі не б’е. (У. Караткевіч) 4. Зямля, дзе ўсе жывуць адной сям’ёй, дзе ваяваў Вячко, дзе жыў Вашчыла – не можа быць пахілаю рабой. (У. Караткевіч) 5. За якімі замор’ямі долю ні сватай, на чужыні й аблокі цвярдымі крушнямі. Неба роднае толькі над матчынай хатай. (Р. Барадулін) 6. Так ужо наканавана небам: маці дзеліцца з дзецьмі душою сваёй, як хлебам. (Р. Барадулін) 7. Не верце ні лёсткам, ні брэху, шануйце душу ў праваце. І мёртвымі будзьце для грэху, жывымі – для Бога ў Хрысце. (Р. . Барадулін)
Практыкаванне 5. Выразна прачытайце, захоўваючы правілы літаратурнага вымаўлення, верш Уолта Уітмена “Калі я слухаў вучонага астранома” (пераклад Юркі Гаўрука). Вызначце галоўную думку твора. Якімі моўнымі сродкамі перадаецца светаўспрыманне лірычнага героя верша? Спішыце тэкст. Выдзеліце словы з арфаграмамі, заснаванымі на марфалагічным прынцыпе. Арфаграмы падкрэсліце. Вызначце тып асіміляцыі ў выдзеленых словах.
|
Калі я слухаў вучонага астранома, Які выпісваў на дошцы геаметрычныя фігуры, формулы і лічбы слупкамі, Паказваў нам карты і дыяграмы: складай, вымярай і вылічвай, Калі я сядзеў і слухаў лекцыю астранома (Ён чытаў яе з бляскам, упэўнена і меў вялікі поспех), Сам не знаю чаму, я адчуў сябе дрэнна, вяласць і ўтома скавалі мяне. Не дачакаўшыся канца, я выйшаў з аўдыторыі На волю ў начную свежасць, у сіні прастор. Як ціха! Якая невыказная гармонія! Я глянуў угору, убачыў сапраўдныя зоркі, і мне стала лягчэй. З англійскай |
Практыкаванне 6. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазначце суфіксы назоўнікаў, растлумачце іх правапіс.
Займе…ік, тавары…тва, мно…тва, пта…тва, грама…тва, Берасцей…ына, старасве…ына, Пола…ына, збор…ык, перакуп…ык, перабе…ык, набор…ык, бра…ва, тка…ва, Саш…чка, прамен…чык, вузел…чык, аген…чык, нос…біт, маста…ва, во…чык, навако…е, дзядз…чка, вішан…ка, аген…ва, сусе…ва, баязлів…ц, сум…чка, мезен…ц, гаспадын…ка, клён…к.
Практыкаванне 7. Перакладзіце прыметнікі на беларускую мову. Параўнайце правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск- у рускай і беларускай мовах .
Белорусский, полесский, калмыкский, гигантский, товарищеский, юношеский, калинковичский, кореличский, матросский, лунинецкий, купеческий, витебский, январский, июньский, писательский, солигорский, чешский, депутатский, брестский, братский.
Практыкаванне 8. Спішыце, устаўляючы дзе трэба мяккі знак ці апостраф.
Кубан…скі, хтос…ці, цянь-шан…скі, мадз…яр, ін…екцыя, пад…ём, нян…чыць, здароў…е, ц…вярдыня, дз…мухавец, надз…муты, аб…ектыўны, мен…ш, п…яўка, восен…скі, Вен…ямін, змен…шыць, аб…інелы, між…ярусны, у Вяз…ме, паштал…ён, круп…е.
Практыкаванне 9. Спішыце словы, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў разам, асобна, праз злучок.
(Што)ноч, (гэтак)сама, (па) святочнаму, (за)многа, (па)роўну, (за)адно, (з)большага, (у)адкрытую, (на)вошта, (з)ранку (да)вечара, (крыж)накрыж, (на)гара, (не)(у)лад, (па)таварыску, (раз)пораз, (па)блізу, (у)меру, (у)вечары, (што)хвіліны, (на)чыстую, (за)летась, (па)братняму, (у)двая, (ні)зашто, (Эпімах)Шыпіла, (экс)прэзідэнт, (агіт)калектыў, (бія)паліва, (балет)казка, (обер)майстар, (далай)лама, (плакун)трава, (клоп)чарапашка, (нава)полацкі, (буда)кашалёўскі, (руска)беларускі, (паўднёва) славянскі, (паўднёва) заходні, (раслінна) жывёльны, (бледна)ружовы, (прэм’ер) міністр,(мала) эфектыўны.
Практыкаванне 10. Спішыце словы, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне назоўнікаў разам, або праз злучок.
(Неа)дарвінізм, (электра)мантаж, (гіпер)інфляцыя, (сацыял)дарвінізм, (штаб)афіцэр, (контр)удар, (асістэнт)стажор, (багаслоў)філосаф, (ваен)юрыст, (балет)казка, (дзярж)экзамен, (грам)запіс, (вобраз)сімвал, (гама)прамяні, (радыё)вежа, (спектра)грама, (плакун)трава, (цела)ахоўнік, (педагог)выхавацель.
Практыкаванне 11. Спішыце словы, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне прыметнікаў разам, або праз злучок.
(Нава)полацкі, (права)бярэжны, (мала)населены, (малочна)белы, (кісла)салодкі, (унутры)сістэмны, (царкоўна)прыходскі, (тонка)суконны, (сярэдне)вяковы, (шаравата)цьмяны, (жыллёва)бытавы, (двух)бортны, (снега)ўборачны, (абсалютна)белы, (амаль) вертыкальны, (ідэальна) чысты.
Практыкаванне 12. Растлумачце правапіс галосных у складаных назоўніках – назвах раслін.
Снежн…ягаднік (дэкаратыўны куст з прыгожымі дробнымі беласнежнымі пладамі), крыв…цвет (расліна з блакітнымі кветкамі ў моцнааблісцелых завітках), ж…ўт…круг (буйная расліна з мяцёлкай жоўтых суквеццяў на галінах), стр…лк…ліст (расліна з белымі кветкамі і лісцем, падобным да наканечніка стралы), ч…рнаг…лоў, ч…рн…галоўнік (лекавая расліна з цёмна-пурпуровым лісцем і блакітнымі ці фіялетавымі кветкамі), ч…рн…брыўцы (дэкаратыўная расліна з пахучымі жоўтымі, аранжавымі або карычневымі кветкамі, сабранымі ў кошык), ч…рн…клён, ж…ўтазель (кустовая расліна з жоўтымі, радзей белаватымі кветкамі і пладамі ў выглядзе струкоў), гус…лапка (невялікая расліна з зеленаватымі кветкамі і складчатымі лісткамі).
З тэматычнага слоўніка “Раслінны свет” (склад. В.Дз. Астрэйка і інш.; навук рэд. Л.П. Кунцэвіч, А.А. Крывіцкі. Мінск, 2001) выпішыце пяць-шэсць літаратурных і дыялектных назваў раслін, якія з’яўляюцца складанымі словамі (кампазітамі). Раслумачце матывацыю гэтых найменняў.
Практыкаванне 13. Растлумачце правапіс прыведзеных назоўнікаў – назваў беларускіх гарадоў і мястэчак. Ці ўсе гэтыя назоўнікі з’яўляюцца складанымі словамі (кампазітамі) з пункту гледжання сінхроннага словаўтварэння?
Навагрудак, Маларыта, Новалукомль, Ваўкавыск, Антопаль, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок, Мсціслаў, Астрагляды, Дабромысль.
Практыкаванне 14. Пры спісванні раскрыйце дужкі, устаўце прапушчаныя літары.
(Ф…та)картка, (м…та)гонкі, (м…та)цыкл, (кін…)апарат, (рады…)хваля, (ст…)годдзе, (поў)нач, (п…ў)востраў, (д…бр…)быт, (кур…)дым, (р…дка)лессе, (д…бра)ўпарадкаванне, (шт…)тыднёвік, (мн…га)значнасць, (Вярні)дуб, (Н…ва)расійск, (штаб)афіцэр, (прайдзі)свет, (ф…нда)сховішча, (кін…)сеанс, (дон)Жуан, (паў)аркуша, (паў)Брэста, (Буда)Кашалёва, (метэа)станцыя, (мікра)клімат, (штаб)кватэра, (м…да)збор, (л…гка)атлет, (л…та)злічэнне, (мн…га)галоссе, (вугл…)здабыча.
Практыкаванне 15. З дапамогай “Слоўніка іншамоўных слоў” А.М. Булыкі (Мн., 2005) патлумачце значэнне грэчаскіх паводле паходжання элементаў, з якіх будуюцца найбольш ужывальныя міжнародныя тэрміны. Запішыце па некалькі беларускіх слоў, у склад якіх уваходзяць прыведзеныя структурныя часткі. Растлумачце правапіс гэтых слоў.
|
Грэцызмы |
Іх значэнне |
Вытворныя словы |
|
Аўт |
|
|
|
Граф |
|
|
|
Крат |
|
|
|
Лог |
|
|
|
Ман |
|
|
|
Онім |
|
|
|
Полі |
|
|
|
Скоп |
|
|
|
Тэк |
|
|
|
Эпі |
|
|
|
Метр |
|
|
Практыкаванне 16. Утварыце ад наступных словазлучэнняў складаныя прыметнікі. Вызначце спосаб словаўтварэння, растлумачце правапіс складаных слоў.
Беларускі і французскі, Далёкі Усход, белыя зубы, залатыя валасы, доўгія вусы, напор вады, слабы характар, устойлівы да марозу, шмат паверхаў, тры пакоі, буйны плод, ружовыя шчокі, светлы і зялёны, кіслы і салодкі, дваццаць год, шырокія плечы, мяккі і журботны, Новы год, лірычны і маўклівы, біць з гліны, агульная адукацыя, высокая кваліфікацыя, літаратура і музыка, чорныя вочы.
Практыкаванне 17. Спішыце словы, раскрываючы дужкі. Растлумачцеправапіс часціцы не.
(Не)пахісны, (не)ўзаранае поле, (не) прачытаўшы, (не) ўзаранае ўчора поле, (не) зжаты, а скошаны ячмень, (не)дасыпаць, падарункі (не)куплены, надта (ня, не)ўмела, (не)пазней, чым заўтра, далёка (не)поўны.
Практыкаванне 18. Запішыце словамі наступныя лічбы. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння і структуры. Патлумачце правапіс мяккага знака ў лічэбніках.
7; 8; 17; 18; 60; 70; 80; 90; 600; 700; 800; 1 000 000; 900; 7/8; 4/5; 1/3; 2/5; 3/7; 1696; 2005; 1,02.
Практыкаванне 19. Ад прыведзеных колькасных лічэбнікаў утварыце парадкавыя і запішыце іх словамі.
90; 100; 9; 10; 17; 18; 200; 300; 400; 748; 2000; 2005; 518; 11 000; 60; 25 000; 4 000 000.
Практыкаванне 20. Утварыце ад прапанаваных колькасна-іменных спалучэнняў складаныя словы, запішыце іх. Растлумачце правапіс гэтых слоў.
Паўтары тоны, дзве мовы, 16 метраў, 30 мільярдаў, 0,5 хвіліны, 1000 кілаграмаў, дзевяць паверхаў, сорак ножак, семнаццаць гадоў, сто гадоў, восем пудоў, два саставы.
Практыкаванне 21. Спішыце, устаўляючы замест кропак словы не (ня) або ні. Адзначце, у якіх выпадках слова ні з’яўляецца часціцай, а ў якіх – выступае ў функцыі злучніка. Ахарактарызуйце, якое значэнне часціцы не і ні надаюць словам, словазлучэнням, сказам. Патлумачце правапіс часціц.
- (…) хто (…) ведае, як хто абедае. (Прыказка) 2. (…) той піва п’е, хто варыць. (Прыказка) 3. (…) той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. (Прыказка) 4. (…) руш чужога і не бойся (…) кога. (Прыказка) 5. (…) раскусіш арэх, зерня (…) з’ясі. (Прыказка) 6. (…) адзін Гаўрыла, што ў Полацку. (Прыказка) 7. (…) злоўлены – (…) злодзей. (Прыказка) 8. На табе, (…) божа, што нам (…) гожа. (Прыказка) 9. Напрасткі адна варона лятае, затое (…) колі дома (…) бывае. (Прыказка) 10. Куды (…) кінь, усюды клін. (Прыказка) 11. Як вяровачцы (…) віцца, а канцу паявіцца. (Прыказка) 12. Які б (…) быў Панцялей, а жыць весялей. (Прыказка) 13. (…) веданне – (…) грэшанне. (Прыказка) 14. (…) цалаваных на зямлі няма. І хітрыя жанчыны і дзяўчаткі ў сэрцах носяць свой сакрэтны май і пацалункаў вечныя пячаткі. (А. Сербантовіч) 15. (…) дождж (…) град цябе (…) песціў, надзейны хлеб маёй зямлі. (Р. Барадулін) 16. Хто (…) трапляў у пастку, хто (…) глядзеў на неба, сонца і зоры праз краты, калючы дрот, той (…) ведае, што такое ВОЛЯ. (С. Грахоўскі) 17. Гэту песню (…) спець я не магу. Я гэтай песняй прашу сабе слова. (К. Кірэенка) 18. Рака быцця ў (…) быццё ўцякае – ад жыцця ўцякае. (Р.Барадулін) 19. Хто можа адказаць на пытанне: дзеці – (…) заслужаная ўзнагарода ці заслужанае пакаранне? (Р. Барадулін)
Практыкаванне 22. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Абгрунтуйце сваё меркаванне. Выпішыце з тэксту ўласныя назоўнікі. Вызначце іх семантычныя групы. Запішыце пяць-восем фраземаў, асновай узнікнення якіх з’яўляюцца біблейскія сюжэты. Растлумачце сэнс устойлівых выразаў, складзіце з імі сказы.
Біблія (Святое Пісьмо) – манументальны і загадкавы твор. У Бібліі сказана ўсё пра быццё і культуру, Бога і чалавека. Поўная Біблія складаецца з дзвюх сіметрычна суаднесеных частак – Старога Запавету (50 кніг) і Новага Запавету (27 кніг). Слова “запавет” азначае пастанову, умову, закон, урэшце – дагавор, які, паводле багаслоўскага тлумачэння, Бог пакінуў усяму чалавецтву.
Першапачаткова кнігі Бібліі пісаліся на старажытнаяўрэйскай мове і мове старажытных грэкаў. На стараславянскую мову іх упершыню пераклалі ў ІХ ст. славянскія асветнікі Кірыла і Мяфодзій.
У народ Біблія прыйшла пасля адкрыцця кнігадрукавання. У нашым усходнеславянскім рэгіёне Біблію для народа адкрыў беларускі асветнік і першадрукар Францыск Скарына “з слаўнага места Полацка”. У 1517-1519 гг. у чэшскай Празе ім было выдадзена дваццаць тры кнігі Старога Запавету, і ў 1525 г. у Вільні, дзе Скарына заснаваў першую на тэрыторыі краіны друкарню, выйшаў новазапаветны “Апостал”. Сёння ўжо вядома: Скарынава беларуская Біблія – першае ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў навукова-папулярнае выданне гэтай кнігі.
Перакласці яе на сучасную беларускую мову ў 30-я гг. мінулага стагоддзя ўзяўся Антон Луцкевіч, публіцыст, крытык. Пераклад кніг Бібліі для Антона Луцкевіча быў апошнім творчым подзвігам перад пакутніцкай смерцю ў сталінска-берыеўскім ГУЛАГу.
(Паводле У. Конана)
Практыкаванне 23. На Беларусі з Х стагоддзя суіснавалі праваслаўнае і каталіцкае адгалінаванні хрысціянства, што абумовіла ўжыванне двух радоў імён. Імёны праваслаўнага календара прыйшлі ў беларускую мову з грэчаскай праз царкоўнаславянскую, а каталіцкага – з лацінскай праз польскую. Невялікая частка імёнаў праваслаўнага і каталіцкага календароў поўнасцю супадае па гучанні, параўнаем: Адам, Павел, Пётр. Большасць жа з іх мае неаднолькавае фанетычнае афармленне. Да прыведзеных у заданні каталіцкіх імёнаў падбярыце адпаведныя ім праваслаўныя.
|
Каталіцкія імёны |
Праваслаўныя імёны |
|
Юзаф, Юзэф |
|
|
Тодар |
|
|
Якуб |
|
|
Тамаш |
Практыкаванне 24. Размяркуйце словазлучэнні ў табліцы.
(В, в)ялікая (С,с)убота, (М, м)іхасвы прыгоды, (О,о)рдэн (А,а)йчыны, (Б,б)лізкі (У,у)сход, (Б,б)ожы (С,с)уд, (Б,б)роўнаўскі рух, (П,п)распект (Н,н)езалежнасці, (С,с)вяты (Д,д)ух, (В,в)учоны (С,с)авет, (К,к)урган (С,с)лавы.
|
Усе словы з малой літары |
1-е слова з вялікай літары |
2-е слова з вялікай літары |
Усе словы з вялікай літары |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Практыкаванне 25. Паходжанне многіх беларускіх прозвішчаў дастаткова матываванае. Прааналізуйце і запішыце, чым займаліся «першыя» ўладальнікі прыведзеных прозвішчаў.
|
Прозвішча |
Род заняткаў, прафесія продка |
|
Цівуноў |
|
|
Фурманаў |
|
|
Харунжы |
|
|
Жаўнерчык |
|
|
Ганчарэнка |
|
|
Шынкарук |
|
|
Калеснік |
|
Практыкаванне 26. Спішыце тэкст, афармляючы яго згодна з арфаграфічнымі правіламі. Растлумапчце правапіс вялікай літары. Падкрэсліце словы, у якіх зычныя і галосныя пішуцца паводле марфалагічнага прынцыпу.
Адной з найбольш шанава…ых хрысціянскіх святынь на Беларусі здаўна лічыцца цудатворны (Ж,ж)ырові…кі абраз Божай Маці. Захоўваецца ён ва (У,у)спенскім саборы (Ж,ж)ырові…кага (С,с)вята- (У,у)спенскага му…чынскага манастыра.
Каліс…ці даўным-даўно на гэтым месцы шумеў др…мучы лес. Належ…ў ён падскарбію (В,в)ялікага (К,к)няства (Л,л)ітоўскага Аляксандру Солтану. Аднойчы летнім днём 1460 года м…сцовыя праваслаўныя вернікі пасвілі ў лесе кароў. У л…сным па…змроку заўважылі ў галінах лясной грушы-дзічкі дзіўнае святло. Пастухі спусціліся з пагорка на бераг ручая і здзівіліся яшчэ больш. На дрэве, у з…л…наватым атачэ…і, як у шатах, (н…)згасальным св…тлом праменіўся абраз Божай Маці з ейным святым сынам на правай руцэ. Пастухі знялі абраз з дрэва. Быў ён выразаны з каштоўнага каменя яшмы, (не)вялікі, змяшчаўся на далоні рукі. Меў авальную форму. Усцешаныя, пастухі аднеслі абраз А. Солтану, які зразумеў (н…)звычайнасць падзеі. Ён сам па…шоў на месца з…яўлення абраза. Там даў абяца…е збудаваць у гонар дзівоснай іконы ц…ркву. Неўзабаве тут з…явіўся драўля…ы праваслаўны храм, галоўны алтар якога знаходзіўся акурат на месцы, дзе расла л…сная груша. А пазней тут узнікла паселішча Жыровічы. Кожны год 20 мая вернікі Беларусі адзначаюць свята цудатворнага абраза, пакланяюцца яму і самі ачышчаюцца ад нядобрага і злога.
(Паводле А. Бутэвіча)
Практыкаванне 27. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце, на якіх прынцыпах арфаграфіі заснавана напісанне зычных у беларускай і рускай мовах. Праілюструйце адказ прыкладамі з тэксту. Растлумачце правапіс вялікай літары. Выпішыце з рускага тэксту словы з арфаграмамі, заснаванымі на традыцыйным (этымалагічным, гістарычным) прынцыпе.
В день православного празднования Преображения Господня 6 августа по старому стилю (19 августа по новому стилю) каждый год на небе над горой Фавор в Палестине появляется облако. Оно спускается на православный храм, стоящий на верху горы, и покрывает и сам храм, и людей, находящихся в нём. Это тем более удивительно, что летом в этой местности вообще не бывает облаков. В 1998 году на Преображение московская группа паломников поднялась на гору Фавор. Монахиня из Горненского женского монастыря рассказала, что на утренней Литургии на горе Фавор пели поочерёдно два хора. Облако внезапно появилось над поющими. Когда запел другой хор, благодатное облако переместилось туда. Затем стал петь первый хор – облако вернулось к нему. И так продолжалось всю службу. Во время причащения в небе появились облака, они проносились над головами паломников с громадной скоростью. Ветра не было, верхушки кипарисов во дворе едва колыхались, а облака всё летели и летели. Начавшись после трёх часов ночи, чудо продолжалось примерно час.
«Непознанный мир веры»
Практыкаванне 28. Прачытайце выразна, захоўваючы нормы беларускай арфаэпіі, “Ахвярынкі” Рыгора Барадуліна. Адзначце, якія функцыі (сінтаксічную, ідэаграфічную, стылістычную) выконвае вялікая літара ў прыведзеных творах. Узгадайце адпаведныя правілы ўжывання вялікай літары. У якіх выпадках выкарыстанне вялікай літары грунтуецца на традыцыйным прынцыпе? З дапамогай ТСБМ растлумачце лексічныя значэнні выдзеленых слоў.
|
* Вечар здзівіцца дойлідству выйшаў – Забудавала Вушачу вясна Белымі камяніцамі вішняў.
* Белую аблачынку вішні, Здаецца, выдыхнуў Усявышні.
* Гавеюць вернікі. Жыруюць душы гіблыя. Усё на гэтым свеце, Як у Бібліі… * Сэнс Вечнае Кнігі Да нас даходзіць тады, Як ад нас адыходзяць нашы гады.
|
* Сакавік хварсіць белакутаса. Хата маміна стаіць адна – Толькі пад прыглядам Вадапаса.
* Каб бачылі нашыя душы далёка, Над зямлёй незакатна ўзыходзіць Вока Прарока. * З жыцця былога, як з успаміну, Да нябеснага Бацькі вяртацца Сцюдзёна блуднаму сыну.
* Лятункі нізіць сонная аблога. І ў небе зорыцца Птушыны Шлях, Каб светла йсці было душы да Бога. |
Практыкаванне 29. Растлумачце ўжыванне вялікай ці малой літары ў прыметніках, утвораных ад уласных назоўнікаў. Раскажыце пра паходжанне выдзеленых фразеалагізмаў, складзіце з імі сказы. Прывядзіце прыклады ўстойлівых зваротаў, якія ўзніклі на аснове біблейскіх і міфалагічных сюжэтаў і маюць у сваім складзе прыметнікі, утвораныя ад уласных назоўнікаў. Растлумачце правапіс прыметнікаў.
(А,а)рыядніна ніць, (А,а)рэдавы вякі, (А,а)хілесава пята, (А,а)ўгіевы стайні, (В,в)аўтасараў баль, (К,к)упалаўская стыпендыя, (В,в)алаамава асліца, (А,а)лесеў сшытак, (В,в)арфаламееўская ноч, вось табе і (Ю,ю)р’еў дзень, (М,м)ележаўскі стыль, (М,м)ележаўскія мясціны, (М,м)ележаў раман, да (Г,г)еркулесавых слупоў, (Б,б)ерынгаў праліў, (В,в)ольтава дуга, (К,к)есарава сячэнне, (Дз,дз)ям’янава юшка, (Б,б)агдановічаў зборнік, (Э,э)зопава мова,
Практыкаванне 30. Напішыце падарожны нарыс, расказаўшы пра наведванне адной з хрысціянскіх святынь Беларусі. Выкарыстайце ў сваім творы розныя разрады ўласных імёнаў: тэонімы, агіонімы, ктэматонімы, антрапонімы, айконімы, гідронімы. Растлумачце ўжыванне вялікай літары. Збіраючы матэрыял для нарыса, звярніцеся да працаў А. Яскевіч “Падзвіжнікі і іх святыні” (Мінск, 2001) і А. Бутэвіча “Званы Нямігі” (Мінск, 2002) і “Адвечны покліч Радзімы” (Мінск, 2004).
Практыкаванне 31. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні. Растлумачце правапіс скарачэнняў.
ХVІ-ХІХ стагоддзі, беларуская мова, мужчынскі род, сантыметр, тона, гарадскі пасёлак, горад, Рэспубліка Беларусь, Вялікае Княства Літоўскае, хто-небудзь, напрыклад, так званы, гэта значыць, гектар, вобласць, раён, закончанае трыванне, прошлы час, умоўны лад, 1 спражэнне, мовазнаўства, рэдактар, аўтар-складальнік, тыраж, вучэбна-метадычны дапаможнік, сярэдняя школа, установа адукацыі, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт, народны артыст, кандыдат філалагічных навук.
Практыкаванне 32. Пакажыце магчымыя варыянты пераносу прыведзеных у практыкаванні слоў. Адзначце словы, якія нельга разбіваць для пераносу. З дапамогай энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія” (Мінск, 2006) растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў. Складзіце з гэтымі словамі сказы.
Аер, аўторак, абворванне, авечка, Вільня, дажджы, калыска, ядзеркі, яешня, Хлеўнік, Спорнік, Паветрык, чацвер, Падвей, ростані, Грамаўніца, зязюлька, яна, Пятроўка, Радзім, смецце, ткацтва, Радаўніца, трыпутнік, Узвіжанне, Свіндарог, Яўсперыта, яшчар.
Практыкаванне 33. 3апiшыце самастойна ў адпаведнасцi з новай рэдакцыяй беларускай арфаграфіі (2008).
|
Было |
Павінна быць |
|
Аблвыканко́м |
|
|
Ваенко́м |
|
|
Ваенко́р |
|
|
Гарвыканко́м |
|
|
Інтэрпо́л |
|
|
Лінко́р |
|
|
Нарко́м |
|
|
Прафко́м |
|
|
Райко́м |
|
|
Селько́р |
|
|
член-ко́р. |
|
Практыкаванне 34. Запішыце тэкст, падзяляючы яго на абзацы і афармляючы ў адпаведнасці з арфаграфічнымі правіламі. Растлумачце правапіс вялікай літары. Ахарактарызуйце фанетычныя працэсы ў выдзеленых словах.
Валачобнікі, хрыстаслаўнікі, кукобнікі – удзельнікі шт…гадовага традыцыйнага абходу на (В,в)ялікдзень з (велічальна)віншавальнымі валачобнымі песнямі і музыкай. Валачобнікі прыносілі ў кожны двор радас…ную вестку пра пачатак вясны, пра пачатак (Н,н)овага года, які ў старажытнасці пачынаўся з в…снавога р…ўнадзенства, а ў хрысціянскія часы злучыўся з адным з галоўных гадавых свят – (В, в)ялікаднем і пачаў вызначацца па месячным календары, свята стала рухомым. Звычай валачобнага а…ходу быў распаўсюджаны па ўсёй …тнічнай т…рыторыі беларусаў, у тым ліку і на тых яе частках, што знаходзяцца зараз за межамі Беларусі – (В,в)ілен…ыне, (Б,б)еласто…ыне, (Ч,ч)арнігаў…ыне, (С, с)мален…ыне, (П, п)скоў…ыне, на сумежных з Белару…ю т…рыторыях. Валачобны гурт захоўваў прыметы сакральнасці, паводзіў сябе рытуальна, годна, бо нёс выключна добрыя весткі, па…трымліваў жыццёвы аптымізм у грама…ве, падаваў радас…ную перспектыву заняткаў чалавека на цэлы год. Звычай н…вагодняга абходу цягнецца (з, с) сівой даўніны і знаходзіць аналагі ў іншых (інда)еўрапейскіх народаў. Напрыклад, у хетаў цар, а адначасова ён і вярхоўны святар, мусіў кожны год аб’я…жаць па…аныя яму гарады, па…вярджаючы сваё права на іх і па…трымліваючы лад у дз…ржаве. Беларускія валачобнікі таксама садзейнічалі культурнай і моўнай інт…грацыі ўсіх р…гіёнаў Беларусі, абыходзячы кожную сялібу, кожную сям’ю, злучаючы ўсіх (н…) бачнай, але вельмі а…чувальнай повя…ю. Кожны год надыходзіў (В,в)ялікдзень, і людзі на ўсёй Беларусі атрымлівалі неацэнны зарад цеплыні і падтрымкі, слухаючы выдатныя (эпічна)велічныя песні на роднай мове (не на (царкоўна)славянскай ці якой іншай), песні, у якіх факусіравалася ўсё іх жыццё, мары, надзеі на лепшае. Валачобнікі былі не толькі спевакамі, але і добрымі (варажбітамі)чараўнікамі, нібы даўнейшыя валхвы. (Не) выключана, што тэрмін “валхвоўнікі” стаў асновай для з’яўлення тэрміна “валачобнікі”. Валачобніцтва – яскравая, гучная, аптымістычная і выс…к…родная з’ява, а (выканаўцы)валачобнікі – гэта св…еасаблівыя магі, носьбіты дабрыні, святла, веры ў лепшую будучыню.
(Л. Салавей)
Практыкаванне 35. Зрабіце арфаграфічны аналіз слоў у прыведзеных сказах.
Парадак аналізу: 1. Падкрэсліць і назваць арфаграму. 2. Вызначыць від арфаграмы. 3. Сфармуляваць адпаведнае арфаграфічнае правіла. 4. Вызначыць прынцып арфаграфіі.
Узор. Колькі вякоў зберагу я за век, век чалавечы? (М. Мятліцкі). У першым слове арфаграма я – на правапіс е, я; правіла: у першым складзе перад націскам пішацца я; фанетычны прынцып правапісу. У другім слове – арфаграма з; правіла: у прыстаўках на з-(с-) пішацца літара з, калі корань пачынаецца са звонкай зычнай. Пры перадачы гэтай прыстаўкі кіруемся адначасова фанетычным (перадаём звонкасць зычнага) і марфалагічным (не адлюстроўваем мяккасць [з’] ) прынцыпамі.
- Якім бы цяжкім крок ні здаўся, калі нават грозіць згубай, не шкадуйце, аддавайце палавіну веку любым. (М. Лужанін) 2. Навошта нам разлука, на свеце ёсць любоў. (М. Лужанін) 3. Але аб тым, што ў нечым сэрцы выбух, парою нават блізкія не знаюць… (М. Танк) 4. Тыя, што варты стакрот кахання, – тыя не маюць яго на зямлі. (У. Караткевіч) 5. Ад патаемных нашых слёз рубцы не гояцца на сэрцы. (С. Грачанікаў)